20 красавiка 2024, Субота, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Купалаўцы» - сапраўдная беларуская эліта»

1
«Купалаўцы» - сапраўдная беларуская эліта»

Незалежная акторская трупа адзначыла Міжнародны дзень тэатра ў Варшаве.

Акторы Купалаўскага тэатра ўчора, 27 сакавіка, адзначылі Міжнародны дзень тэатра ў варшаўскім Музеі свабоднай Беларусі.

Трупа Нацыянальнага тэатра Янкі Купалы ў 2020 годзе падтрымала народныя пратэсты. Тады 60 "купалаўцаў" напісалі заявы на звальненне. З таго часу акторы выступаюць на еўрапейскіх пляцоўках.

У Музеі свабоднай Беларусі народная артыстка Зоя Белахвосцік прадставіла монаспектакль, які расказвае пра гісторыю сваёй сям'і, пачынаючы з 1920 года. У спектаклі апавядаецца ў тым ліку пра рэпрэсаваных за савецкім часам блізкіх акторкі, знакамітага дзеда Глеба Глебава, ейнага бацьку, актора Валянціна Белахвосціка. Сям'я Белахвосцік - найстарэйшая акторская дынастыя ў Беларусі.

Пасля выступілі былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка і галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна.

Павел Латушка расказаў пра падзеі, якія адбываліся з акторамі ў 2020 годзе, калі акторы пратэставалі супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў.

Потым «купалаўцаў» павіншавала Наталля Радзіна:

- Вельмі шкада, што мы сёння не ў Беларусі, але добра, што ў Варшаве і на волі. Я б хацела сказаць даволі відавочную рэч, але вы, “купалаўцы”, сапраўдная беларуская эліта. Таму сёння пара вам пераасэнсоўваць тое, што адбываецца ў нашай Беларусі. Пераасэнсоўваць лёсы беларускіх палітычных вязняў, тыя змены, якія адбываюцца ў свядомасці беларусаў. Мне падаецца, сёння вельмі шмат працы, і яе трэба рабіць менавіта вам, бо вы вельмі таленавітыя, сумленныя, бо вы ў 2020 годзе зрабілі вельмі правільны выбар і сталі на бок народа. Усім вам мужнасці, веры ў тое, што ўсё гэта скончыцца і мы неўзабаве вернемся дадому ў вольную Беларусь.

ЗОЯ БЕЛАХВОСЦІК
ЗОЯ БЕЛАХВОСЦІК
ЗОЯ БЕЛАХВОСЦІК
ВЫСТУПАЕ ГАЛОЎНАЯ РЭДАКТАРКА САЙТУ CHARTER97.ORG НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
ЭКС-ДЫРЭКТАР КУПАЛАЎСКАГА ТЭАТРА ПАВЕЛ ЛАТУШКА, ПЕРШАЯ АМБАСАДАРКА ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ ЭЛЬЖБЕТА СМУЛКОВА І ГАЛОЎНАЯ РЕДАКТАРКА САЙТУ CHARTER97.ORG НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
АЛЕГ ГАРБУЗ
АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ АРТУР МІХАЛЬСКІ, ГАЛОЎНАЯ РЕДАКТАРКА САЙТУ CHARTER97.ORG НАТАЛЛЯ РАДЗІНА, МАЦІ ЗАГІНУЛАГА БЕЛАРУСКАГА АХВОТНІКА ЭДУАРДА ЛОБАВА МАРЫНА
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках