19 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпадраздзяленне СБУ знішчыла расейскі ЗРК «ТОР»

Спецпадраздзяленне СБУ знішчыла расейскі ЗРК «ТОР»

Байцы знялі атаку на відэа.

Украінскія спецвайскоўцы Цэнтра спецаперацый "А" знішчылі расейскі зенітна-ракетны комплекс "ТОР-М2". Байцы знялі момант знішчэння мэты з дапамогай дрона.

Пра гэта паведамляе прэсавы цэнтр Службы бяспекі Украіны ў Telegram.

«На рахунку нашых ваяроў гэта ўжо чацвёрты «ТОР» толькі за сакавік! А, між іншым, задача менавіта гэтых комплексаў - знішчэнне паветраных цэляў на адлегласці да 12 км і на вышыні 10 км. Так што ў нас пытанне: "А што здарылася?", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама байцы здалелі знішчыць расейскую ракетную сістэму залпавага агню "Град". Ударыць па ёй выпала адразу пасля таго, як цэль адстралялася.

«Яшчэ адной мішэнню стаў расейскі «Град», які пасля трапляння дрона таксама ператварыўся ў металічнае ламачча», - адзначылі ў СБУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках