18 красавiка 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкая апазіцыя патрабуе зняць з выбараў кандыдатуру Эрдагана

4
Турэцкая апазіцыя патрабуе зняць з выбараў кандыдатуру Эрдагана
Рэджэп Эрдаган

Паводле апошніх апытанняў на выбарах можа перамагчы кандыдат ад апазіцыі.

У Турцыі тры апазіцыйныя партыі запатрабавалі зняць з прэзідэнцкіх выбараў кандыдатуру дзейнага кіраўніка дзяржавы Рэджэпа Эрдагана. Зварот у Найвышэйшую выбарчую камісію краіны накіравалі "Добрая партыя", "Партыя дэмакратыі і прарыву", а таксама "Партыя Айчыны". Апазіцыя падтрымлівае галоўнага апанента Эрдагана Кемаля Кылычдараглу, паведамляе «Радыё Свабода».

На думку аўтараў звароту ў выбарчую камісію, вылучэнне дзейнага прэзідэнта супярэчыць Канстытуцыі Турцыі, бо ягоны бягучы тэрмін - другі. Анкара сцвярджае, што пасля канстытуцыйнага рэферэндуму 2017 года прэзідэнцкія тэрміны Эрдагана абнуліліся.

Выбары прэзідэнта Турцыі пройдуць 14 траўня. Іх не сталі пераносіць, нягледзячы на нядаўні землятрус, ахвярамі якога сталі больш за 50 тысяч чалавек.

Эрдаган і Кылычдараглу - фаварыты перадвыбарнай гонкі. У іхніх кампаніях пераважае тэма землятрусу. Галоўная прэтэнзія апазіцыі да прэзідэнта Эрдагана - дрэнная падрыхтоўка ўладаў да пераадолення наступстваў разбуральных падземных штуршкоў і хібы ў дапамозе пацярпелым.

Нядаўнія апытанні паказваюць, што кандыдат ад апазіцыі можа набраць больш галасоў, чым дзейны прэзідэнт. Пры гэтым паасобныя сацыёлагі дапускаюць, што ў канчатковым рахунку адсотак галасоў можа быць падобны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках