У Расеі пры загадкавых абставінах памерлі трое курсантаў вайсковай акадэміі
17- 28.03.2023, 14:47
- 11,650
Ва ўсіх траіх былі прыкметы эпілептычнага прыступу.
У расейскай ваеннай акадэміі сувязі імя Будзёнага ў горадзе Серталаве памерлі трое курсантаў, якія за дзень да таго знаходзіліся ў звальненні.
Пра гэта паведамляюць росСМІ 28 сакавіка.
Паведамляецца, што трое курсантаў напярэдадні мелі вызваленне ад вайсковай акадэміі, аднак ужо вечарам расейцы вярнуліся на шыхтаванне і пайшлі спаць разам з саслужыўцамі.
А 7 гадзіне раніцы 27 сакавіка ім стала дрэнна ў казарме. У курсантаў пайшла пена з рота і пачаліся прыкметы эпілептычнага прыступу.
Усе трое вайскоўцаў памерлі да прыбыцця медыкаў. На іх целах не знайшлі цялесных пашкоджанняў.
Прозвішчы памерлых не выдаюць. Адзначаюць толькі, што гэта былі вайскоўцы-кантрактнікі Міхаіл Д., Азамат Г. і Кантэмір М.. Адзін з іх быў ураджэнцам Уладзівастока, яшчэ адзін - Нальчыка. Ім было па 19 год.
Следства высвятляе прычыны здарэння і перадумовы смерці курсантаў.