Менск агарнуў вялікі снегапад
7- 28.03.2023, 15:34
- 17,550
Тэхніка захрасае ў гурбах.
Снег пачаўся пад поўнач і, здаецца, не спыняецца дагэтуль. Там, дзе ўжо вельмі чакалі вясновую зеляніну, зноў ляглі сумёты, піша «Онлайнер».
Раніцай іх прыбралі, але апоўдні яны зноў тут - белая магія. Такога не чакалі ў самым канцы сакавіка: сіноптыкі папярэджвалі, але ўсё адно неяк не верылася. А цяпер здаецца, што час павярнуўся назад: які там красавік, зноў дастаём з антрэсоляў зімовыя чаравікі і рыхтуемся чапляць гірлянды.
На дарогах снегазбіральная тэхніка, на дарогах аварыі. У кюветах аўтамабілі і аўтобус на Вільню. Трактары захрасаюць у гурбах. Радыя, здаецца, толькі дзеці: у іх у галаве снежкі, снегавыя бабы і шчырае зімовае шчасце.