11 траўня 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Расейскія вайскоўцы ва Украіне карыстаюцца амуніцыяй кітайскага паходжання

5
Politico: Расейскія вайскоўцы ва Украіне карыстаюцца амуніцыяй кітайскага паходжання

Знойдзена першае пацвярджэнне.

Расейцы вырабляюць панцырныя камізэлькі з выкарыстаннем імпартаваных з Кітая дэталяў і адпраўляе ў іх сваіх жаўнераў ваяваць супраць Украіны, высветлілі журналісты Politico (пераклад - «Уніан»). Аб даванні Пекінам расейцам панцырных камізэлек праз трэція краіны выданне паведамляла даўней у гэтым месяцы.

Паводле мытных звестак, атрыманых журналістамі, у 2022 годзе некалькі кітайскіх кампаній (у тым ліку адна, звязаная з кітайскім урадам), даслалі часткі для вырабу камізэлек расейскай кампаніі "Клас", якая базуецца ў Маскве.

Расейскі дыстрыбутар мае даўнія службовыя стасункі з Нацгвардыяй Расеі, МУС, Федэральнай службай выканання пакаранняў ды іншымі дзяржаўнымі вайсковымі фармаваннямі. Да прыкладу, кампанія ў лістападзе выхвалялася тым, што правяла прэзентацыю сваіх панцырных камізэлек для кіраўніцтва МУС.

Як выпала высветліць Politico, панцырныя камізэлькі вытворцы пасля траплялі на поле бою ва Украіне. Украінцы прадаюць такія расейскія панцырныя камізэлькі, захопленыя летась, на eBay - журналісты здалелі знайсці некалькі аб'яў.

Гэтая панцырная камізэлька была на ўзбраенні расейскага войска і была атрыманая ўкраінскімі вайскоўцамі падчас контрнаступу ў Харкаўскай вобласці. У час вызвалення места Ізюма ў адным з дамоў, дзе часова жылі [расейцы]. Яны так хутка ўцяклі, што пакінулі свае рэчы», - расказаў адзін з прадаўцоў, які з меркаванняў бяспекі не называў імя.

У наш час няясна, калі гэтыя камізэлькі «Клас» былі выраблены і ці ўключалі яны кітайскія кампаненты. Аднак звесткі імпарту паказваюць, што яны, напэўна, іх змяшчалі.

Паводле звестак мытні, маскоўская кампанія ў 2022 годзе некалькі разоў імпартавала з Кітая дэталі. Напрыклад, у лістападзе і снежні - ад некалькіх кітайскіх кампаній. Сярод імпартаванага - арамідныя валокны, якія ёсць у выяўленых кеўларавых камізэльках. Прадукцыю пастаўлялі Yantai Tayho Advanced Materials Ltd, вытворца спецыялізаванага валакна, і Beijing Tongyizhong New Material Technology Corp (гандлюе прадукцыяй з поліэтыленавага валакна і з'яўляецца "дачкой" адной з дзяржаўных інвестыцыйных холдынгавых карпарацый Пекіна).

Журналісты знайшлі фота і відэа з дэталямі панцырных камізэлек "Клас", якія даюць уяўленне аб працэсе іх вырабу ў Расеі. Адно з іх датаванае лістападам 2022 года.

Да поўнамаштабнага ўварвання бывалі выпадкі, калі ўкраінскае войска забірала панцырныя камізэльку вырабу "Клас" у расейскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося, напрыклад, у 2019 годзе, паводле справаздачы Conflict Armament Research.

Пакуль няясна, ці шырока расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць панцырныя камізэлькі «Клас», і, як адзначаюць у Politico, гэта пакуль першае пацвярджэнне таго, што ахоўныя сродкі кітайскага вырабу выкарыстоўваюцца расейскімі жаўнерамі ва Украіне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках