24 красавiка 2024, Серада, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер з Масквы зладзіў страляніну ў аддзяленні «Сбербанка»

15
Пенсіянер з Масквы зладзіў страляніну ў аддзяленні «Сбербанка»

Ашуканцы пераканалі яго, што ён удзельнічае ў «спецаперацыі».

Пенсіянер з Масквы напаў на аддзяленне "Сбербанка" - ён прыйшоў у кантору і пачаў страляць з пісталета. Ашуканцы пераканалі яго, што ён удзельнічае ў "спецаперацыі", паведамляе расейскі Telegram-канал BAZA.

72-гадовы Міхаіл прыйшоў у аддзяленне ў Нёманскім праездзе Масквы, размаўляючы праз тэлефон. Мужчына сеў ля акна з супрацоўніцай, аднак дзяўчына папрасіла яго адысці - у яе быў перапынак. Пенсіянер адмовіўся. Ён расказаў, што знаходзіцца на спецзаданні і зараз размаўляе з «капітанам паліцыі». Той нібыта неўзабаве мае прыехаць, каб выкрыць ашуканцаў, якія выдаюць асабовыя звесткі пенсіянера.

Калі ў слухаўцы пачулі голас супрацоўніцы "Сбера", "капітан" загадаў дзядулю страляць. «Гэта яны! Гэта яны твае звесткі здаюць ашуканцам! Гэта яна! Страляй! Страляй, але не па людзях, страляй угору», - гуманна крычалі ў слухаўцы. Так стары і зрабіў - ён дастаў пісталет і стрэліў у столь. На шчасце, пенсіянера здалелі хутка абяззброіць, гэта зрабіў мужчына, які сядзеў у суседстве.

Праз некалькі хвілін да банка прыехалі сапраўдныя паліцыянты і затрымалі старога. Як выявілася, ашуканцы пераканалі яго прыйсці з пісталетам у банк, каб ён дапамог злавіць злачынцаў, якія распаўсюдзілі ягоныя асабовыя звесткі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках