25 красавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Світан: Беларусы пашкуматаюць Лукашэнку

10
Раман Світан: Беларусы пашкуматаюць Лукашэнку
Раман Світан

Пры размяшчэнні ядзерных боепрыпасаў наша краіна стане легітымнай вайсковай цэллю.

Што чакае Беларусь у выпадку размяшчэння расейскай ядзернай зброі? Пра гэта сайту Charter97.org расказаў палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, лётчык-інструктар Раман Світан.

- Як толькі з'явіцца ядзернае ўзбраенне на тэрыторыі Беларусі, то яно тут жа будзе знішчанае. Гэта будзе легітымная вайсковая цэль. Удар будзе канвенцыйны, створыцца брудная бомба на месцы выбуху. Адбудзецца не ядзерны выбух, а запарушванне тэрыторыі рэшткамі набою.

Беларусь пацярпіць. Краіна прыме на сябе ўдар з аднаго боку - канвенцыйны, ад NATO, а з другога - практычна назаўжды застанецца пляма пасля падрыву. Тым не менш, Лукашэнка на гэта ідзе. За што будзе адказваць перад беларускім народам.

Думаю, што беларусы яго пашкуматаюць за такія справы. Праўда, можа паспець уцячы ў Кітай. Зрабіць пластычную аперацыю, пагаліць вусы, зрабіць касыя вочы і пачаць размаўляць па-кітайску. У Растове месца ўжо занятае.

Поўнае інтэрв'ю з Раманам Світанам чытайце тут.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках