29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы часта не думаем пра дробязі, а потым лічым капейкі да заробку»

26
«Мы часта не думаем пра дробязі, а потым лічым капейкі да заробку»

Бухгалтарка са Слуцка палічыла, як можна зэканоміць на гарбаце 550 рублёў за год.

Я па прафесіі бухгалтарка, піша чытачка сайта kurjer.info. Лічбы і разлікі - мая слабасць. Калі я бачу цэннікі і кошты, у маёй галаве ўключаецца калькулятар. Вось і на гэты раз так здарылася.

Сядзела ў кавярні, чакала, пакуль прыгатуюць маю піцу. Афіцыянтка прынесла мужчыну, які сядзеў за суседнім столікам, кубак з кіпенем і побач паклала пакуначак гарбаты. Каштавала гэтае задавальненне 1 рубель 60 капеек.

Лічбы! І мне адразу стала цікава. У гады майго студэнцтва гарбата заўсёды каштавала капейкі, я купляла яе практычна як ваду.

Зайшла з тэлефона ў інтэрнэт-краму і знайшла тую самую гарбату, што прынеслі мужчыну. Упакоўка са 100 пакетаў каштавала 9 рублёў 54 капейкі. Атрымліваецца, што пакуначак гэтага чаю каштуе крыху менш за 10 капеек. Гэта значыць, калі, выходзячы з дому, захапіць у сумачку пакуначак гарбаты, можна эканоміць 1 рубель 50 капеек на адным кубку (пры ўмове, што кіпень у кавярні нальюць бясплатна).

А калі ёсць звычка кожны дзень заходзіць у кавярню па кубачак гарбаты? То пры такім падыходзе (пакецік чаю бярэм з сабой) за год эканомія складзе амаль 550 рублёў. Гэта ж 13-ы заробак!

P.S. Мэтай напісанага ні ў якім разе не было ўказаць на завышэнне коштаў. Падказка ў іншым. Мы часта не думаем пра дробязі, а потым лічым капейкі да заробку. А ў кавярні і рэстарацыі, вядома ж, хадзіць варта хаця б для таго, каб пакаштаваць нешта новае, незвычайнае, экзатычнае.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках