Украінскія памежнікі знішчылі хованку «вагнераўцаў» у Бахмуце
- 28.03.2023, 16:20
- 4,586

Апублікаванае відэа блізкага бою.
Украінскія памежнікі ліквідавалі хованку наймітаў ПВК «Вагнера» ў Бахмуце Данецкай вобласці.
Відэа апублікавана ў тэлеграм-канале Дзяржаўнай памежнай службы.
Падчас блізкага бою ў адным з кварталаў Бахмута памежнікі знішчылі сховішча «вагнераўцаў». З яго акупанты вялі прыцэльны агонь па пазіцыях УСУ.
Байцы стрэламі з ручных гранатамётаў знішчылі будынак, які выкарыстоўвалі баевікі «Вагнера».