7 траўня 2024, aўторак, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча разглядае магчымасць узмацнення сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі

14
Польшча разглядае магчымасць узмацнення сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі

Варшава таксама будзе дабівацца новых санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі запэўніў, што Польшча будзе хадайнічаць аб увядзенні чарговага пакета санкцый супраць Беларусі, на гэты раз - у сувязі з заявай Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі беларускай дзяржавы, паведамляе Польскае радыё»«.

Падчас прэс-канферэнцыі з візітам у Бухарэст кіраўнік польскага ўрада заявіў, што такія пастановы павінны сустракаць жорсткую рэакцыю з боку Еўразвязу.

«Крок, на які наважылася Расея, гэта значыць, на размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, прывядзе да таго, што на Беларусь будуць накладзеныя дадатковыя санкцыі, і што іх ступень вызначана будзе вельмі балючай для рэжыму Лукашэнкі», - сказаў польскі прэм'ер.

Матэвуш Маравецкі дадаў, што знаходзіцца ў сталым кантакце з кіраўнікамі ўрадаў краін ЕЗ наконт 11-га пакета санкцый да Беларусі. Пры гэтым ён адзначыў, што Польшча разглядае магчымасць узмацнення сваёй палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

«Паколькі мы непасрэдна мяжуем з Беларуссю, мы разглядаем магчымасці, каб у рамках нашых двухбаковых стасункаў, узмацніць жорсткасць параметраў таварных і пасажырскіх перавозак з тым, каб паслаць Лукашэнку сігнал, што мы не прымаем дзеянняў, якія дэ-факта служаць Расеі і яе агрэсіўным дзеянням ва Украіне, а таксама ў дачыненні да Польшчы і іншых краін ЕЗ», - сказаў Матэвуш Маравецкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках