5 траўня 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генштаба УСУ

Вечаровая справаздача Генштаба УСУ

УСУ адбілі дзясяткі варожых нападаў і знішчылі склад боепрыпасаў расейцаў.

Украінскія вайскоўцы адбілі 24 варожыя атакі на Данбасе, а таксама знішчылі склад боепрыпасаў расейскіх акупантаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на справаздачу Генштаба УСУ.

Цягам 28 сакавіка расейцы нанеслі 11 авіяцыйных і 2 ракетныя ўдары, здзейснілі больш за 10 абстрэлаў з РСЗА.

Пры гэтым імавернасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай, бо акупанты і надалей ігнаруюць законы і звычаі вайны, працягваюць выкарыстоўваць тэрор супраць мірнага насельніцтва. Сёння ў выніку ракетнага ўдару па інфраструктуры Багадухава Харкаўскай вобласці пацярпелі мірныя людзі, таксама пашкоджаныя прыватныя дамы.

Захопнікі засяроджваюць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. У эпіцэнтры баявых дзеянняў застаюцца населеныя пункты Бахмут, Аўдзееўка, Мар'інка, Белагораўка і іх наваколлі. Цягам дня ўкраінскія вайскоўцы адбілі 24 атакі расейцаў на ўказаных накірунках.

На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім кірунках істотных зменаў няма, прыкметы фармавання наступальных груповак не зафіксаваныя. У Беларусі працягваюцца мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў Узброеных сіл Расеі. Акупанты працягваюць захоўваць вайсковую прысутнасць у прыгранічных раёнах Курскай і Белгародскай абласцей. За дзень захопнікі абстралялі раёны населеных пунктаў Белаполля і Волфіна Сумскай вобласці, а таксама раёны населеных пунктаў Цімафееўкі, Чырвонай Зары, Ветэрынарнага, Стралечча, Глыбокага, Краснага, Старыцы, Агурцова, Камісарава, Усцінаўкі і Будаўкі ў Харкаўскай вобласці.

На Купянскім і Ліманскім кірунках цягам дня расейцы вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ля населеных пунктаў Крахмальнага, Белагораўкі, Верхнякамянскага і Бераставога. Абстралялі з артылерыі раёны населеных пунктаў Каменкі, Краснага Першага, Фігалаўкі, Навамлынска, Куцькаўкі, Двурэчнай, Заходняга, Альшана, Кіслоўкі, Берастава Харкаўскай вобласці; Неўскага, Кузьміна, Дзібровы і Белагораўкі Луганскай вобласці, а таксама Спорнага ў Данецкай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку расейцы працягваюць штурмавыя дзеянні Бахмута, але ўкраінскія вайскоўцы мужна ўтрымліваюць горад, адбіваюць шматлікія варожыя атакі. Цягам дня акупанты вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні ля населеных пунктаў Арэхава-Васілаўкі, Іванаўскага і Азаранаўкі Данецкай вобласці. Атакавалі населеныя пункты Васюкоўку, Мінькаўку, Арэхава-Васілаўку, Навамаркава, Хромава, Бахмут, Іванаўскае, Часаў Яр, Курдзюмаўку, Дружбу, Шумы і Маёрск Данецкай вобласці.

На Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках захопнікі вялі наступальныя дзеянні ў накірунку населеных пунктаў Стэпава, Першамайска, Мар'інкі Данецкай вобласці, поспеху не дасягнулі. Учынілі абстрэлы населеных пунктаў. Сярод іх - Краснагораўка, Вострае, Георгіеўка, Стэпнае, Ластаўчына, Аўдзееўка, Тоненькае, Першамайскае, Мар'інка, Перамога, Параскавееўка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.

На Шахцёрскім кірунку цягам дня расейцы абстралялі раёны населеных пунктаў Вуглядар, Залатая Ніва, Вялікая Навасёлка і Урэмаўка Данецкай вобласці.

На Запарожскім і Херсонскім кірунках акупанты працягваюць весці абаронныя дзеянні. Абстралялі населеныя пункты Навасёлку, Наваполь Данецкай вобласці; Гуляйполе, Белагор'е, Малую Такмачку, Нованаданаўку і Новаандрэеўку Запарожскай вобласці; Антонаўку Херсонскай вобласці і Херсон.

Тым часам авіяцыя Сіл абароны за дзень нанесла 5 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу і вайсковай тэхнікі ворага. Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пашкодзілі пункт кіравання, раён засяроджвання жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі супраціўніка, а таксама склад боепрыпасаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках