16 лiпеня 2024, aўторак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ваююць на трафейным танку Т-62, які захапілі пад Херсонам

12
УСУ ваююць на трафейным танку Т-62, які захапілі пад Херсонам

Відэа.

Украінскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у баях расейскі танк Т-62, які ім удалося захапіць падчас контрнаступу ў Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на старонку Мінабароны Украіны.

«Машыну разам з вялікай колькасцю боекамплекта «затрафеілі» ўкраінскія воіны падчас контрнаступлення пад Херсонам. Адрамантавалі і пусцілі ў бой», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што танкістам было цяжка знайсці спецыялістаў, якія ўмеюць кіраваць такой старой тэхнікай.

«Пасля перамогі стане музейным экспанатам. А пакуль без справы не застаўся і шасцідзесяцігадовы трафейны танк Т-62, дапамагае знішчаць былых гаспадароў», - дадалі вайскоўцы.

З лета 2022 года блізу 800 танкаў Т-62 былі знятыя з захоўвання, і некаторыя з іх атрымалі мадэрнізаваныя прыцэльныя сістэмы, якія, хутчэй за ўсё, павысяць іх эфектыўнасць у начны час.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках