11 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея страціла не менш за дзве тысячы афіцэраў з пачатку ўварвання

9
Расея страціла не менш за дзве тысячы афіцэраў з пачатку ўварвання

Звесткі міжнароднай маніторынгавай каманды з Чэхіі.

2000 расейскіх афіцэраў былі ліквідаваныя ва Украіне з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

Такую статыстыку апублікавалі на старонцы KIU (міжнароднай маніторынгавай каманды з Чэхіі) у Твітэры.

«Пацвярджэнне атрыманае з пахавальных паведамленняў, некралогаў і сайтаў навін», - адзначылі ў камандзе.

З 24 лютага 2022 года на вайне ва Украіне ліквідаваныя:

4 генерал-маёры

54 палкоўнікі

135 падпалкоўнікаў

260 маёраў

372 капітаны

617 старэйшых лейтэнантаў

337 лейтэнантаў

221 афіцэр іншага рангу.

Адзначана, што гэта мінімальныя пацверджаныя звесткі, гэта значыць, рэальная колькасць можа быць большай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках