29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прызначыў «галоўнага збройніка» Мінабароны

13
Лукашэнка прызначыў «галоўнага збройніка» Мінабароны
АНДРЭЙ ФЕДЗІН

Папярэдні кіраўнік узбраення УС Беларусі выпраўлены ў адстаўку праз хваробу.

Андрэй Федзін прызначаны намеснікам міністра абароны ўзбраення – кіраўніком узбраення Узброеных сілаў Беларусі. Ягонага папярэдніка вызвалілі з пасады праз хваробу, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Генерал-маёр Андрэй Федзін прызначаны намеснікам міністра абароны ўзбраення – кіраўніком узбраення Узброеных сілаў Беларусі. Адначасова на пасаду першага намесніка кіраўніка ўзбраення УС – кіраўніка штаба ўзбраення, якую займаў Андрэй Федзін, прызначаны палкоўнік Віталь Шастак.

Генерал-маёр Сяргей Сіманенка пастановай Аляксандра Лукашэнкі вызвалены ад пасады намесніка міністра абароны ўзбраення – кіраўніка ўзбраення УС і звольнены з вайсковай службы ў адстаўку праз хваробу з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Андрэю Федзіну 52 гады. Ён скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню. Служыў у беларускім войску на розных пазіцыях, у 1999 годзе стаў слухачом камандна-штабнога факультэта Вайсковай акадэміі Беларусі. Пасля заканчэння навучання (з адзнакай і залатым медалём) быў прызначаны старшым афіцэрам 1-га аддзела (арганізацыйна-планавага і забеспячэння) бронятанкавай службы УС Беларусі.

У 2008 годзе з пасады намесніка камандзіра ўзбраення – кіраўніка тэхнічнай часткі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады паступіў на факультэт Генеральнага штаба Узброеных сілаў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля яго заканчэння (з адзнакай) прайшоў шлях ад намесніка камандзіра войскаў ва ўзбраенні – кіраўніка ўправы ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання да першага намесніка кіраўніка ўзбраення Узброеных сілаў – кіраўніка штаба ўзбраення.

Адзначаны рознымі дзяржаўнымі ўзнагародамі – медалямі «За бездакорную службу» ІІ і ІІІ ступеняў, ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, медалём «За адзнаку ў воінскай службе».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках