24 красавiка 2024, Серада, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перасталі дзяліцца з Расеяй звесткамі пра ядзерную зброю

ЗША перасталі дзяліцца з Расеяй звесткамі пра ядзерную зброю

У адказ на прыпыненне ўдзелу Расеі ў СНУ-3.

ЗША паінфармавалі Расею, што больш не будуць падаваць ёй інфармацыю пра свае стратэгічныя наступальныя ўзбраенні, – праз месяц пасля таго, як Масква прыпыніла ўдзел у дамове СНУ-3. «Гэта першы крок, які мы зрабілі ў рамках дамовы ў адказ на прыпыненне ўдзелу Расеі», – прыводзіць The Wall Street Journal заяву прадстаўніка прэзідэнцкай адміністрацыі.

Паводле ягоных словаў, у панядзелак намесніца дзяржсакратара ў кантролі за ўзбраеннямі і міжнароднай бяспецы Боні Джэнкінс паведаміла пра пастанову спыніць перадачу звестак намесніку міністра замежных справаў Сяргею Рабкову.

Пра намер прыпыніць удзел у СНУ-3 Уладзімір Пуцін абвясціў 21 лютага ў пасланні Федэральнаму сходу. Ён патлумачыў гэта тым, што ў Масквы няма магчымасці праводзіць паўнавартасныя інспекцыі ў ЗША, здзівіўся жаданню амерыканскіх чыноўнікаў наведваць расейскія вайсковыя аб'екты і ўвязаў сваю пастанову з сітуацыяй ва Украіне. Праз тыдзень Пуцін падпісаў адпаведны закон.

Некаторыя эксперты мяркуюць, што пастанова Вашынгтона павінна даць Маскве адчуць выдаткі ад занятай ёю пазіцыі. «Гэта выключна сумна, але абсалютна прадказальна і заканамерна. Чаму Расея павінна прадаўжаць атрымліваць выгоды ад захадаў у забеспячэнні празрыстасці, калі яна сама адмаўляе ў іх Злучаным Штатам?» – кажа віцэ-прэзідэнтка Nuclear Threat Initiative Лін Растэн, якая працавала на высокіх пасадах у Белым доме, Дзярждэпартаменце і Кангрэсе.

Але, паводле словаў прадстаўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, рэч не толькі ў гэтым. «Наша мэта – заахвоціць Расею вярнуцца да захавання дамовы», – цытуе яго WSJ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках