Пяць самых папулярных у беларусаў патрыманых аўто
7- 28.03.2023, 20:19
- 18,376

На першым месцы «бэушек» «Фольксваген».
Сталі вядомыя самыя папулярныя маркі патрыманых аўто, якія ў Менску набываюць у крэдыт часцей за іншыя машыны, піша агенцтва «Менск-Навіны».
На першым месцы «бэушак», якія бяруць у крэдыт менчукі, – «Фольксваген». Далей срэбра і бронзу атрымліваюць «Рэно» і «Таёта» адпаведна.
Замыкаюць пяцёрку лідараў продажаў падтрыманых аўто ў Менску маркі «Кіа» і «Нісан». Прычым характэрна, што ў кошце «Нісаны» ідуць нароўні з «Фольксвагенамі», якія лідары ў рэйтынгу. Аднак яны не такія папулярныя ў менчукоў, як відавочна.