У Салігорскім раёне рабаўнік сышоў ад пагоні на конным возе
14- 28.03.2023, 20:33
- 10,626
Салігарчанін ліха абрабаваў прадпрыемства, на якім працуе.
У Салігорскім раёне рабаўнік схаваўся ад вартаўніка на конным возе. Падрабязнасці паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на адным з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна. Мясцовы скотнік прыйшоў на працу з мэтай рабавання. Аднак мужчына заявіўся на ферму не ў сваю змену: увечары, а не раніцай, што адразу стала падазроным для мясцовага вартаўніка.
Потым, імітуючы кармленне жывёлы, рабаўнік загрузіў на калёсы, запрэжаныя канём, шэсць мяшкоў камбікорму. І таксама на коннай запрэжцы схаваўся ад вартаўніка, які паспрабаваў яго спыніць.
Пра крадзеж вартаўнік паведаміў праваахоўнікам, і злодзея затрымалі.
– Больш за 200 кілаграмаў корму для жывёлы вярнулі законнаму ўласніку, – пракаментавалі ва УУС.
А ў дачыненні да хвацкага рабаўніка распачалі крымінальную справу паводле абвінавачання ў рабаванні.
Удакладняецца, што і конь, і воз, на якім учынілі злачынства, таксама належаць прадпрыемству.