У Беларусі затрымалі сына Анатоля Лябедзькі
22- 28.03.2023, 21:24
- 20,646
Пра гэта паведаміў сам палітык.
Беларускія сілавікі 28 сакавіка затрымалі Арцёма Лябедзьку – сына экс-кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі.
Пра гэта сам палітык паведаміў у Facebook.
Прычыны і абставіны затрымання маладога чалавека невядомыя.
Ён падкрэсліў, што Арцём заставаўся ў Беларусі і не хацеў з'язджаць з краіны.
Сам Анатоль Лябедзька, які шмат гадоў быў лідарам АГП, знаходзіцца на эміграцыі з кастрычніка 2021 года. Ён з'яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай у пытаннях канстытуцыйнай рэформы.