У Італіі шпіталізавалі Сільвіа Берлусконі
14- 28.03.2023, 21:55
- 9,628
Палітык паскардзіўся на болі.
Лідара партыі «Наперад, Італія», былога італьянскага прэм'ер-міністра Сільвіа Берлусконі шпіталізавалі, піша Corriere della Sera.
Паводле звестак выдання, у панядзелак палітык паскардзіўся на болі. Берлусконі сам прыбыў у лякарню ў Мілане, а ў сераду раніцай яго павінны выпісаць.
Крыніцы ANSA сцвярджаюць, што экс-прэм'ер знаходзіцца ў шпіталі для руціннага агляду.
Берлусконі 86 гадоў. Corriere della Sera адзначае, што апошні раз ён трапляў у лякарню ў студзені 2022 года праз інфекцыю мочавыводных шляхоў. У верасні 2020 года экс-прэм'ер перанёс каранавірус з двухбаковай пнеўманіяй, у 2019-м – аперацыю на кішачніку, а ў чэрвені 2016-га – на сэрцы.