«Я блатны»: фанат «расейскага свету» прыйшоў па ўкраінскую гуманітарку
12- 31.03.2023, 12:57
- 16,822
Скандальны інцыдэнт знялі на відэа ў Данецкай вобласці.
У Краснагораўцы Данецкай вобласці выкрылі фаната так званага «расейскага свету», які ўсё яшчэ чакае прыход акупантаў, перадае nv.ua.
Не хаваючы сваіх пракрамлёўскіх поглядаў, бессаромны «пачакун», які сцвярджае, што валодае некалькімі кватэрамі ў часова падкантрольным РФ Данецку, прыйшоў па ўкраінскую гуманітарную дапамогу.
«Я расейцаў больш люблю. Я за Расею», - заявіў ён у адказ на прывітанне Слава Украіне.
Калі ж гэтага беспрынцыповага персанажа спыталі, чаму ён у такім выпадку прыйшоў па ўкраінскую гуманітарку, то адказам было: «Я блатны».
Пры гэтым, сутыкнуўшыся з абурэннем прысутных, ён паспрабаваў растлумачыць, што нібыта ні супраць украінцаў, а «за мір», аднак людзей гэта не пераканала.