У расейцаў расце колькасць дэзерціраў
5- 31.03.2023, 18:57
- 4,858
![У расейцаў расце колькасць дэзерціраў](https://i.c97.org/ai/500970/aux-head-1654234130-20220420_ork_360.jpg)
У Луганскай вобласці шукаюць амаль 50 салдат.
У Расеі працягвае расці колькасць выпадкаў уцёкаў з падраздзяленняў і воінскіх часцей. На часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці вораг шукае амаль 50 дэзерціраў.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
«Працягваецца тэндэнцыя павелічэння выпадкаў уцёкаў груп асабовага складу супраціўніка з падраздзяленняў і вайсковых частак», - піша прэс-служба.
У Старабельскім раёне часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці акупанты шукаюць блізу 50 дэзерціраў.