27 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ў ААН: Планы Пуціна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі парушаюць дамову РФ з Кітаем

6
ЗША ў ААН: Планы Пуціна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі парушаюць дамову РФ з Кітаем

Раней Кітай выступіў супраць перадачы ядзернай зброі іншым краінам.

Планы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна размясціць у Беларусі ядзерную зброю наўпрост разыходзяцца з агульнымі дэкларацыямі, якія падпісалі менш як два тыдні таму лідары Расеі і Кітая.

Пра гэта заявіў намеснік сталага прадстаўніка ЗША пры ААН Роберт Вуд на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН.

«Менш за два тыдні таму прэзідэнт Пуцін у супольнай заяве з КНР абавязаўся эфектыўным спосабам змяншаць рызыкі ядзернай вайны і цынічна заяўляў, што “дзяржавы, якія маюць ядзерную зброю, павінны ўстрымлівацца ад размяшчэння такой зброі за мяжой, а таксама вывесці ядзерную зброю, разгорнутую за мяжой”», – нагадаў прадстаўнік ЗША.

Вуд падкрэсліў, што расейскі дыктатар увесь час ігнаруе абавязальніцтвы ў дамовах, у тым ліку перад сваімі сябрамі, а таксама грэбуе стратэгічнай стабільнасцю дзеля дасягнення сваіх мэтаў ва Украіне.

Ён дадаў, што Крэмль спрабуе маніпуляваць прывідам ядзернага канфлікту, каб дапамагчы сабе атрымаць перамогу ў незаконнай вайне супраць Украіны, пры гэтым парушаючы Статут ААН. Прадстаўнік ЗША таксама выказаў шкадаванне, што некаторыя чальцы Рады бяспекі на гэтым фоне да гэтага часу прытрымліваюцца палітыкі ігнаравання агрэсіі Расеі супраць украінскага народа, што спрыяе далейшым парушэнням з боку Расеі.

Ён таксама заклікаў беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку спыніць суўдзел у вайне Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках