Ва УСУ расказалі пра сітуацыю ў раёне Аўдзееўкі
- 31.03.2023, 21:32
- 4,492
Украінцы не даюць акупантам акружыць горад.
Украінскія вайскоўцы не даюць расейскім акупантам акружыць Аўдзееўку, у шэрагах ворага ёсць страты.
Пра гэта паведаміў камандзір аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў Таўрыя Аляксандр Тарнаўскі.
Паводле ягоных словаў, расейцы не спыняюць спробы акружыць Аўдзееўку. Пры гэтым яны ўжываюць штурмавыя групы ПВК «Вагнер», абстрэльваюць горад з артылерыі і авіяцыі, выкарыстоўваюць бронятэхніку.
«Сілы абароны ўтрымліваюць горад і наносяць ворагу значныя страты, сярод іншага знішчаюцца танкі ды іншая бронятэхніка. Стаіць задача не дапусціць акружэння і наносіць ворагу максімальныя страты. Яна выразна выконваецца нашымі ваярамі», – напісаў Тарнаўскі.
На стан 28 сакавіка ва ўвесь час абстрэльванай ворагам Аўдзееўцы застаецца пяцёра дзяцей. З кожным днём выезд з горада становіцца ўсё больш складаным.