12 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік контрвыведкі СБУ: Пуцін так ці інакш пакіне сваю пасаду на чале РФ

9
Экс-кіраўнік контрвыведкі СБУ: Пуцін так ці інакш пакіне сваю пасаду на чале РФ

Але ў любым выпадку будзе пракляты гісторыяй.

Гісторыя дасць ацэнку кіраванню прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, і гэтая ацэнка будзе непахвальнай для кіраўніка дзяржавы-агрэсаркі. Такое меркаванне ў інтэрв'ю для YouTube-канала «Дзмітрый Гардон» выказаў былы кіраўнік Службы знешняй выведкі, экс-кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны, экс-кіраўнік ваеннай выведкі Украіны Валерый Кандрацюк.

На думку Кандрацюка, Пуцін, які развязаў вайну ва Украіне, і сам разумее гэта. Ці пачнецца трэцяя сусветная вайна, мяркуе украінскі разведчык, таксама залежыць ад кіраўніка Крамля. Але ўжо цяпер зробленага Пуціным даволі, каб ён быў «пракляты назаўжды».

«Яшчэ ніхто не жыў вечна. Вы ведаеце, ён адыдзе праклятым у гісторыю. Жывым ці мёртвым – ён будзе пракляты назаўжды», – адказаў Кандрацюк на пытанне, ці сыдзе Пуцін жывым з пасады прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках