16 траўня 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку затрымалі старшыню незалежнага прафзвязу

У Полацку затрымалі старшыню незалежнага прафзвязу
МІКАЛАЙ ШАРАХ

У ліпені мінулага года Мікалая Шараха ўжо затрымлівалі.

У Полацку затрымалі старшыню Свабоднага прафзвязу Беларускага (СПБ) Мікалая Шараха - пра гэта са спасылкай на відавочцаў паведамляе асацыяцыя «Салідарнасць».

Як распавялі відавочцы, карнікі затрымалі Шараха ў сябе дома ўдзень 6 сакавіка.

Асацыяцыя называе імавернай прычынай затрымання падпіску Шараха на групу фонду салідарнасці BySol у сацыяльных сетках і мяркуе, што яму выставяць абвінавачанне паводле арт.19.11 КоАП аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Зазвычай паводле гэтага артыкулу караюць штрафам, адміністрацыйным арыштам альбо тым і другім адразу.

У «Салідарнасці» нагадалі, што тыдзень таму на аналагічнай падставе была затрыманая і арыштаваная на 15 дзён Святлана Стукава, жонка актывіста СПБ з Полацку Віктара Стукава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках