У ЗША даведаліся пра гучную паразу Расеі на перамовах з Кітаем
11- 1.04.2023, 8:10
- 47,594
Сі Цзіньпін адпрэчыў важную для Пуціна прапанову.
Новай канцэпцыяй знешняй палітыкі Расеі кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін, верагодна, спрабуе стварыць антызаходнюю кааліцыю, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
У дакуменце падкрэсліваецца мэта Расеі ў стварэнні шматпалярнага светапарадку, у тым ліку ў спыненні дамінавання ЗША ў сусветных справах. Сцвярджаецца, што большая частка чалавецтва зацікаўленая ў канструктыўных стасунках з Расеяй і што жаданы шматпалярны свет адкрые магчымасці для незаходніх сусветных дзяржаваў і рэгіянальных краінаў-лідарак.
«Новы дакумент, верагодна, накіраваны на падтрымку спробаў Крамля актывізаваць прапановы краінам, якія не далучыліся, сфармаваць больш згуртаваны антызаходні блок», – піша ISW.
Зніжэнне эканамічнай моцы Расеі і паслабленне яе ваеннага патэнцыялу служаць дрэнным стымулам для таго, каб выяўляць сур'ёзную цікавасць да прапановы Масквы, адзначаюць заходнія аналітыкі.
Паводле ацэнак ISW, прапанова Пуціна падчас візіту Сі Цзіньпіна ў Маскву не была ўспрынятая станоўча, паколькі кітайскі лідар адмовіўся ўблытваць Кітай у геапалітычны канфлікт Пуціна з Захадам.