24 красавiка 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агент «Валет» – знаходка для шпіёна

22
Агент «Валет» – знаходка для шпіёна

Лукашэнка сам падказаў, як пазбавіць яго ядзернай зброі.

Узурпатар Аляксандр Лукашэнка апошнім часам даволі часта гаворыць пра неабходнасць садзіцца Расеі і Украіне за стол перамоваў. Ён хоча здавацца «міратворцам».

Пра гэта «24 каналу» расказаў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка. Паводле ягоных словаў, такія заявы ад Лукашэнкі дакладна раздаюцца нездарма.

Аляксандр Мусіенка перакананы, што калі адбываюцца якія-небудзь падзеі, заўсёды выкрываецца агентура.

«Увогуле Лукашэнка – знаходка для шпіёна, таму што ён сёння публічна падказаў, што трэба рабіць цяпер усім "людзям добрай волі" і сусветнай супольнасці, каб не дапусціць патэнцыйнага разгортвання ядзернай зброі Расеі ў Беларусі», – заўважыў ён.

На ягоную думку, Лукашэнка намякае на тое, што калі раптам што-небудзь адбудзецца з самалётамі ці «Іскандэрамі», то неабходнасці ў ядзернай зброі проста не будзе.

Мусіенка патлумачыў, што самазванец робіць заявы нібыта на карысць спынення вайны, каб адкладаць контрнаступ Украіны.

«Сінхронна з'яўляецца інтэрв'ю Віктара Орбана, вугорскага прэм'ера», – дадаў ён.

Паводле ягоных словаў, ён усё даносіць фактычна ў Крэмль. Напрыклад, адзін з ягоных наратываў, што ЕЗ нібыта збіраецца выпраўляць ва Украіну войскі, а гэта можа прывесці да пачатку Трэцяй сусветнай вайны.

«Орбан заходзіць з таго, што пасылае мэсэдж заходнім грамадствам, што "глядзіце і пачынайце ціск на ўласныя ўрады, каб гэтыя краіны сталі менш падтрымліваць Украіну"», – паведаміў ён.

Мусіенка адзначыў, што Лукашэнка і Орбан прапрацоўваюць два наратывы: неабходнасць замарозкі канфлікту і запалохванне заходняй супольнасці.

Як паведамляў сайт Charter97.org, дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў 1987 годзе быў завербаваны ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) СССР як агент пад псеўданімам «Валет».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках