27 красавiка 2024, Субота, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як насамрэч у Кітаі ставяцца да Пуціна і РФ

5
Стала вядома, як насамрэч у Кітаі ставяцца да Пуціна і РФ

Жыхары КНР не падзяляюць афіцыйных наратываў.

Жыхары КНР не падзяляюць прарасейскіх наратываў афіцыйных уладаў у Пекіне. Многія нават з тых грамадзянаў Кітая, якія сімпатызавалі расейскаму дыктатару Пуціну ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання, не разумеюць яго.

Al Jazeera апублікавала матэрыял, як кітайцы ўспрымаюць вайну Расеі з Украінай.

Выданне паразмаўляла не з чыноўнікамі ці прапагандыстамі, а са студэнтамі і мэнэджарамі ў прыватных кампаніях, і іх меркаванні не супадаюць з афіцыйным кітайскім прарасейскім наратывам.

З гэтых меркаванняў усе імёны і прозвішчы ў артыкуле змененыя для бяспекі суразмоўцаў.

«Расея запэўнівала, што ўкраінцаў трэба вызваліць ад нацызму. З тым, як ідуць баі, не вельмі падобна, каб расейскі народ сапраўды рваўся гэта зрабіць, – кажа 41-гадовы Ся Лян-Хоў. ― Прэзідэнт Расеі ўвесь час гаворыць, што супрацьстаіць плану NATO акружыць РФ і Кітай. Але калі гэты блок сапраўды так пагражае краіне, жаданне расейцаў ваяваць цяпер павінна быць крыху большым».

Таксама Лян-Хоў расчараваны тым, што «такая вялікая і магутная краіна» ўжо больш за год не можа разбіць войскі значна меншай Украіны, а ў апошнія месяцы ўвогуле не дэманструе прыкметных поспехаў. Таму замест таго, каб паказаць, наколькі Расея моцная, гэтая вайна прадэманстравала, што насамрэч гэта калос на гліняных нагах.

Слабасць Масквы і стала адной з ключавых прычынаў таго, чаму шараговыя кітайцы паступова перастаюць сімпатызаваць расейцам.

Іншая прычына – высокія ахвяры сярод цывільнага насельніцтва Украіны і атакі на ўкраінскую інфраструктуру.

«Такое ўражанне, што мэта Расеі – нанесці ўкраінцам як мага больш пакутаў», – кажа суразмоўца Al Jazeera, які назваўся Тай-Юань Ванем.

Падтрымліваць гэта ён адмаўляецца і мяркуе, што большасць кітайцаў цяпер ужо перакананая, што распачатая РФ вайна была памылкай.

Пазіцыя кітайцаў датычна вайны ва Украіне залежыць ад таго, ці маюць людзі доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі, а не толькі да прапаганды, якая распаўсюджваецца дзяржаўнымі медыя.

Аднак нават тыя, хто спажывае ў большасці сваёй такія навіны, успрымаюць нефармальны звяз Расеі і Кітая як палітычную гульню кіраўнікоў гэтых краінаў. Цесных сувязяў паміж расейскім і кітайскім народамі няма. Мала хто ў Кітаі пільна сочыць за падзеямі ў Маскве і перажывае за лёс суседзяў, піша Al Jazeera.

«Дый калі б мы былі блізкімі, Кітаю лепш за ўсё было б назіраць за гэтай вайной на адлегласці, – кажа герой матэрыялу Фанг, які некалі вучыўся ва Украіне. – Як паказваюць нядаўнія падзеі, нават культурная блізкасць паміж народамі не абараняе ад таго, што адзін можа напасці на другога, не маючы на тое важкіх прычынаў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках