Лукашэнка і ягоная банда становяцца законнымі цэлямі для прэвентыўных удараў
18- 1.04.2023, 12:33
- 12,180

Сітуацыя абвастрылася.
Якія наступствы чакаюць Беларусь пасля размяшчэння ў краіне расейскай тактычнай ядзернай зброі?
Сваім меркаваннем з тэлеграм-каналам «Баста!» падзяліўся каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка:
– Сітуацыя для Беларусі пагоршылася, таму што беларускія ваенныя аб'екты сталі ваеннымі цэлямі магчымага ядзернага ўдару ў адказ для краінаў NATO.
Лукашэнка спрабуе любым шляхам утрымацца ва ўладзе. І гэтая камбінацыя з ядзернай зброяй, яна, у ягоным разуменні, узмацніла ягоную бяспеку.
На самай справе Лукашэнка не з'яўляецца легітымным кіраўніком, і пасля гэтай камбінацыі ён і ягоная банда становяцца ядзернымі тэрарыстамі і законнымі цэлямі для прэвентыўных удараў, каб не дапусціць ужывання тактычнай ядзернай зброі.