Папа рымскі Францішак пажартаваў пасля выпіскі з лякарні
1- 1.04.2023, 12:41
- 2,784
На выхадзе пантыфік паразмаўляў з вернікамі і журналістамі.
Папа рымскі Францішак выпісаны з рымскай лякарні «Джэмелі», куды ён быў шпіталізаваны ў мінулую сераду з рэспіраторнай інфекцыяй, паведамляе тэлеканал Rai News.
Пры выхадзе са шпіталя пантыфік спыніўся, каб паразмаўляць з журналістамі і прысутнымі каля ўваходу вернікамі. Ён адказваў на пытанні і жартаваў.
– Як вы сябе адчуваеце? – спыталі ў Францыска.
– Усё яшчэ жывы, ведаеце, – з усмешкай адказаў ён.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў пантыфіка былі цяжкасці з дыханнем, аднак кавід у яго не быў знойдзены. Францішак правёў у лякарні тры дні.
Цяпер у працоўным графіку 86-гадовага Францыска асабліва шмат падзей – з улікам падрыхтоўкі да Вялікадня, які сёлета будзе адзначацца 9 красавіка.
У гэтыя выходныя ў Ватыкане павінна адбыцца служба з нагоды ўваходу Гасподняга ў Ерусалім (або імша Пальмавай нядзелі).