Пад Асіповічамі выпрабавалі рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Шквал" разам з дронамі
8- 1.04.2023, 16:43
- 11,732
Што задумалі лукашысты?
На палігоне "Асіповіцкі" Дзяржкамваенпрам правёў выпрабаванні рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Шквал". Аб гэтым паведаміла прэс-служба беларускага ведамства ў Telegram.
Як адзначаецца ў паведамленні, асаблівасцю выпрабаванняў "стала комплекснае выкарыстанне РСЗА з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, задачай якіх была выведка і перадача каардынатаў цэляў".
РСЗА калібру 122 мм "Шквал" можа выкарыстоўваць не толькі ўсю лінейку боепрыпасаў, якія выкарыстоўваюцца рознымі мадыфікацыямі РСЗА "Град", але і 122-мм мадэрнізаваныя рэактыўныя набоі.