25 красавiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прададуць Польшчы за даляр 24 знішчальнікі F-22 Raptor

11
ЗША прададуць Польшчы за даляр 24 знішчальнікі F-22 Raptor

Гэтыя самалёты павінны кампенсаваць перададзеныя Украіне польскія знішчальнікі МіГ-29.

Міністэрства абароны ЗША пагадзілася прадаць Польшчы за сімвалічны даляр 24 самалёты F-22 Raptor, якія былі датэрмінова знятыя з выкарыстання. F-22, напрыклад, павінны кампенсаваць Польшчы, якая з'яўляецца апорай усходняга флангу NATO, перададзеныя Украіне польскія знішчальнікі МіГ-29, піша «Уніян».

Паведамляецца, што да канца 2025 года Польшча можа стаць другой пасля ЗША краінай у свеце, якая будзе выкарыстоўваць два тыпы самалётаў 5-га пакалення. Акрамя ўжо закупленых для ВПС Польшчы самалётаў F-35, амерыканцы прапанавалі адправіць Польшчы 24 самалёты F-22A Block 20 Raptor з партыі з 32 знішчальнікаў.

Польшча павінна атрымаць самалёты за сімвалічны даляр, але ўся аперацыя не абыдзецца без выдаткаў. Перш за ўсё, Польшчы давядзецца заплаціць за праверку Raptor, бо тыя, якія планавалася выключыць з эксплуатацыі ВПС ЗША, не былі на баявой службе, а выкарыстоўваліся ў асноўным для трэніровак. Польшча таксама павінна прыцягнуць сродкі на ўзбраенне, навучанне пілотаў і тэхнічнага персаналу і падрыхтоўку наземнай інфраструктуры.

Амерыканцы ўжо падлічылі, што на гэта спатрэбіцца блізу трох гадоў (уключаючы навучанне пілотаў), а ўсе самалёты F-22 будуць дастаўленыя ў Польшчу ў 2024-2025 гадах.

Raptor уважаецца за першы амерыканскі вайсковы самалёт пятага пакалення. Ён здольны выконваць задачы як «паветра-паветра», так і «паветра-зямля».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках