21 снежня 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на фронце ва Украіне?

Што адбываецца на фронце ва Украіне?

За дзень УСУ нанеслі восем удараў па раёнах засяроджвання акупантаў.

Украінскія вайскоўцы адбілі больш за 50 нападаў расейскіх акупантаў на ўсходзе. Тым часам захопнікі выпусцілі балістычныя ракеты па мірных гарадах Украіны. Пра гэта гаворыцца ў вечаровай справаздачы Генштаба Узброеных сіл Украіны.

Цягам дня вораг нанёс 2 ракетныя, 25 авіяцыйных удараў і здзейсніў 6 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню.

Не маючы жаданых вынікаў на полі бою, вораг працягвае цынічна весці вайну супраць мірных грамадзян. Сёння Расейская Федэрацыя зноў нанесла ракетныя ўдары па цывільных аб'ектах горада Дружкоўкі Данецкай вобласці і іншых населеных пунктах Украіны, ужыўшы балістычныя ракеты. У выніку варожых нападаў ёсць параненыя сярод цывільнага насельніцтва.

«Магчымасць далейшых ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай», - адзначылі ў Генштабе.

Супраціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. Цягам гэтых дзён падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны было адбіта больш за 50 нападаў супраціўніка. Самымі разлютаванымі застаюцца баі за раёны населеных пунктаў Бахмут, Аўдзееўка і Мар'інка.

На Валынскім, Палескім, Сіверскім і Слабажанскім кірунках аператыўная абстаноўка без істотных змяненняў.

Паводле звестак штаба, Лукашэнка працягвае падтрымліваць расейскую агрэсію і дае РФ паветраную прастору і тэрыторыю. На беларускіх палігонах працягваецца падрыхтоўка падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Разам з тым, прыкмет фармавання наступальных груповак ворага не выяўлена.

Цягам дня вораг учыніў абстрэлы населеных пунктаў Аляксандраўкі Чарнігаўскай вобласці; Баранаўкі, Волфіна, Кацярынаўкі, Кандратаўкі, Новамікалаеўкі, Папоўкі Сумскай вобласці, а таксама населеных пунктаў Ветэрынарнага, Зыбіна, Ахрымаўкі і Краснага Першага Харкаўскай вобласці.

На Купянскім кірунку вораг абстраляў населеныя пункты Двурэчную, Куцькоўку, Заходняе, Масютаўку, Купянск, Пясчанае, Крухмальнае і Навасёлаўскае Харкаўскай вобласці.

На Ліманскім кірунку цягам дня супраціўнік вёў бескарысныя наступальныя дзеянні непадалёк населеных пунктаў Крамянной і Верхнякаменскага. Артылерыйскія абстрэлы зазналі Неўскае, Калодзязі, Дзіброва, Белагораўка і Раздалоўка Луганскай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку вораг не спыняе штурму горада Бахмута. Аднак украінскія абаронцы мужна трымаюць населены пункт. У той жа час вораг вёў марныя наступальныя дзеянні ў Багданаўцы Данецкай вобласці. Цягам дня праціўнік учыніў абстрэлы населеных пунктаў Васюкоўкі, Арэхава-Васільеўкі, Новамаркава, Бахмута, Іванаўскага, Часава Яра, Курдзюмаўкі, Дзіліеўкі, Нью-Ёрка і Дружкоўкі.

На Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках праціўнік дарэмна вёў наступальныя дзеянні ля Аўдзееўкі, Паўночнага, Першамайскага і Мар'інкі. Абстраляў Аўдзееўку, Арлоўку, Нетайлава, Краснагораўку, Георгіеўку і Мар'інку.

На Шахцёрскім кірунку цягам дня вораг актыўна ўжываў БПЛА для карэктавання агню артылерыі, учыніў абстрэлы населеных пунктаў Перамогі, Новаміхайлаўкі, Вуглядара, Вялікай Навасёлкі Данецкай вобласці.

На Запарожскім і Херсонскім кірунку праціўнік актыўных дзеянняў не праводзіў, удасканальваў абарончыя рубяжы і пазіцыі. Ажыццявіў абстрэлы населеных пунктаў, побач з лініяй баявога судакранання.

Сярод іх - Урэмаўка Данецкай вобласці; Бурлацкае, Зацішша, Гуляйполе, Жалезнадарожнае, Белагор'е, Малая Такмачка, Малыя Шчарбакі, Каменскае Запарожскай вобласці, а таксама Дудчаны, Качкароўка, Зміеўка, Берыслаў, Вясёлае, Мікалаеўка, Бургунка, Кізамыс Херсонскай вобласці і горад Херсон.

Авіяцыя Сіл абароны Украіны за дзень нанесла 8 удараў па раёнах засяроджвання акупантаў, а падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі абстралялі 3 раёны засяроджвання жывой сілы, узбраення і вайсковай тэхнікі і 2 склады боепрыпасаў супраціўніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках