21 снежня 2024, Субота, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў падаражэюць амерыканскія візы

3
Для беларусаў падаражэюць амерыканскія візы

Найбліжэйшае даступнае для беларусаў консульства ЗША знаходзіцца ў Варшаве.

З 30 траўня 2023 года павялічваецца кошт некаторых тыпаў віз для часовага ўезду ў ЗША. Заява аб гэтым апублікаваная на сайце Дзярждэпартамента ЗША, піша nashaniva.com.

З 30 траўня 2023 года працоўныя, турыстычныя, гасцявыя і некаторыя іншыя візы ў ЗША падаражэюць на 8-50%.

Візы катэгорый B1/B2 (бізнэс і турызм), F1/F2 (студэнцкая), J (гасцявая віза па абмене) падаражэюць да 185 даляраў замест ранейшых 160. А менш за ўсё кошт зменіцца на сезонныя працоўныя візы H, L, O, P, Q і R - 205 даляраў замест 190.

Найбольш істотна падаражэе віза тыпу E для трэйдараў і інвестараў - 315 даляраў замест 205.

«Рабочыя і турыстычныя візы маюць важнае значэнне для замежнай палітыкі прэзідэнта Байдэна, і мы прызнаем вызначальную ролю, якую міжнародныя паездкі адыгрываюць у эканоміцы ЗША», — гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпа.

Беларусам увогуле атрымаць візу цяпер складана. Консульства ЗША ў Менску прыпыніла прыём дакументаў на ўсе тыпы віз з 22 лютага 2022 года. Найбліжэйшае даступнае для беларусаў консульства ЗША знаходзіцца ў Варшаве. Аднак гэты варыянт падыходзіць толькі для тых, хто мае шэнгенскую візу.

Альтэрнатывамі для ахвотных паехаць у ЗША могуць стаць пасольства ЗША ў Астане і Генеральнае консульства ЗША ў Алматы. Там для нерэзідэнтаў Казахстана выдзеленая абмежаваная колькасць месцаў.

У 2022 годзе беларусам, якія падаваліся на амерыканскую візу тыпу B, адмаўлялі ў 26,5%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках