22 снежня 2024, Нядзеля, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь накрые моцны туман

Беларусь накрые моцны туман

Бачнасць на дарогах абяцаюць ад 100 да 500 метраў.

Белгідрамет абвясціў на заўтра аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману, які можа сур'ёзна ўскладніць жыццё ў тым ліку і аўтамабілістам. Бачнасць складзе ўсяго ад 100 да 500 метраў.

Чакаецца, што заўтра будзе воблачнае надвор'е з ападкамі. Але галоўная небяспека - моцны туман. Плюс у асобных месцах можа захоўвацца галалёдзіца.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам выбіраць бяспечную скорасць руху, павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, быць асабліва ўважлівымі пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў. Пешаходы, у сваю чаргу, таксама павінны праяўляць абачлівасць і перад выхадам на дарогу абавязкова глядзець па баках, каб упэўніцца, што ўсе кіроўцы саступаюць дарогу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках