27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за што на менскай Камароўцы на пачатку красавіка

1
Што за што на менскай Камароўцы на пачатку красавіка

За кілаграм трускалак давядзецца заплаціць да $20.

"Мінск-Новості" вывучылі асартымент галоўнага базару Беларусі - менскай Камароўкі.

Напрыклад, цана беларускай бульбы - ад 0,99 да 2,5 рубля за кілаграм. Буракі ды морква таксама папулярныя ў наведнікаў рынку. У сярэднім прадаўцы аддаюць іх за 1,29-2,5 рубля, хаця моркву выпадае знайсці і танней - за 0,99.

Белакачанную капусту можна набыць за 0,99-1,6, баклажаны - за 5-12, кабачкі - за 5,5-12 рублёў. Цыбулю-рэпку прадаюць за 1,99-3 рублі за кіло. Цана вялікіх яскравых балгарскіх перцаў вагаецца ад 7 да 16,5 рубля.

Цана памідораў - ад 5 да 12 рублёў. За чэры давядзецца заплаціць ад 7,5 да 16, хоць сустракаюцца варыянты і значна даражэйшыя. Знізіўся і кошт агуркоў - ад 5 да 15 рублёў за кілаграм. Часнок усё яшчэ ласунак не з танных. Прадаўцы за яго просяць ад 8,5 да 20 рублёў.

Жмуток зялёнай цыбулі, кропу і пятрушкі каштавацьме 1,5-2 рублі, салаты - 1,7, кінзы - 4, рукалы - 5, шпінату - 2,5.

Яблыкі можна знайсці як за 1,99, так і за 5 рублёў. Вінаград прадаецца за 4,5-25. Буйныя гранаты каштуюць ад 5 да 22, грэйпфруты - ад 2,8 да 10, ігрушы - ад 5,5 да 15, ківі - ад 3,5 да 15, лімоны - ад 4 да 10, мандарыны - ад 3,5 да 11, хурма - ад 8,9.

На пачатку красавіка на прылаўках прадстаўленыя і ягады. За кілаграм буйных трускалак давядзецца заплаціць 15-50 рублёў, буякоў - 45-101, за 125 г ажын давядзецца аддаць ад 2 рублёў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках