У Расеі зноў шугануў магутны пажар
7- 1.04.2023, 21:50
- 11,780

Гарэла за 80 кіламэтраў ад мяжы з Украінай.
У Расейскай Федэрацыі зноў шуганула. Гэтым разам успыхнула птушкафабрыка пад Бранскам, піша unian.net.
Адзначаецца, што агонь ахапіў адзін з будынкаў птушкагадоўчага прадпрыемства "Міраторга" ў сяле Уруччы. У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалавек.
- Слесар, які пацярпеў пры пажары на бранскай птушкафабрыцы, сканаў. 48-гадовы Аляксей Р. сам спрабаваў патушыць агонь - узяў вогнетушыльнік і пайшоў у эпіцэнтр. Пазней усе супрацоўнікі эвакуаваліся, а пра яго забыліся. Мужчына надыхаўся і пазней памёр, - гаворыцца ў паведамленні.
У выніку пажару выгараў адзін з карпусоў з птушкамі ўнутры. Загаранне да 18:40 цалкам зліквідавалі.
На апублікаваных кадрах відаць, як палае птушкафабрыка. Вялізны стаўбун дыму відаць за кіламэтры.
Пажары ў Расеі - што вядома
На тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ўсё часцей адбываюцца пажары. Пры гэтым гараць розныя аб'екты.
Так, у Яраслаўлі загарэўся маторны завод, дзе выраблялі рухавікі для аднаго з расейскіх ядзерных комплексаў ды іншага ўзбраення. 18 сакавіка шугануў пажар у Маскоўскай вобласці на тэрыторыі хімічнага завода.
Таксама гарэлі газаправоды, у тым ліку і тыя, праз якія пастаўляюць газ у Еўропу.