21 снежня 2025, Нядзеля, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Казахстан выціскае Расею з рынку ўзбагачанага ўрану

5
Bloomberg: Казахстан выціскае Расею з рынку ўзбагачанага ўрану

Геапалітычная няпэўнасць змяняе струмені ядзернага паліва.

Усходнееўрапейскія АЭС, якія даўней атрымлівалі ўзбагачаны ўран з РФ, імкнуцца скараціць сваю залежнасць ад Масквы.

Атамныя станцыі ва Усходняй Еўропе імкнуцца скараціць сваю залежнасць ад HA і плануюць падпісаць кантракт з ураназдабыўной кампаніяй Казахстана ўжо ў 2025 годзе.

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Казатампрама Ержан Муканаў, паведамляе Bloomberg.

Паводле ягоных слоў, геапалітычная няпэўнасць змяняе струмені ядзернага паліва і падахвочвае вытворцаў электраэнэргіі ствараць запасы.

Казатампрам прагназуе значны рост попыту на ўран і рыхтуе запасы да здабычы. Таксама ў Казахстане плануюць адкрыць трэці экспартны маршрут праз попыт з боку Кітая.

"Мы рыхтуем нашы запасы да здабычы, каб мы маглі рэагаваць на запыты рынку", - адзначыў Муканаў.

Адной з краін, якая спрабуе зменшыць сваю залежнасць ад расейскага ўрану, з'яўляюцца ЗША, піша агенцтва. Пакуль гэтага было недастаткова, каб прадухіліць імклівы рост расейскага экспарту пасля ўварвання ва Украіну.

Паводле прагнозаў Сусветнай ядзернай асацыяцыі, пад 2030 год попыт на ўран вырасце прыкладна на траціну.

Казахстан, які вырабляе больш за 40% сусветнага ўрану, плануе захаваць здабычу на ўзроўні блізу 22 000 тон у гэтым годзе.

"Мы прагназуем рост попыту на ўран, але мы не зацікаўленыя ў выбухным росце цаны", – адзначыў генеральны дырэктар Казатампрама.

Казатампрам плануе адкрыць трэці экспартны маршрут сёлета, каб дастаўляць уран у Кітай. Цяпер краіна транспартуе атамнае паліва праз Расею і праз Каспійскае мора ў Чорнае мора.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках