Пенсіянер з Літвы хацеў уехаць у Беларусь на сагнаным Lamborghini Huracan
8- 21.04.2023, 21:10
- 8,970
Кошт аўто – блізу 200 тысячаў еўраў.
Літоўскія памежнікі не прапусцілі ў Беларусь дарагі Lamborghini Huracan. Высветлілася, што аўтамабіль знаходзіцца ў базе сагнаных транспартных сродкаў. Дэталі інцыдэнту расказалі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы.
За стырном Lamborghini знаходзіцца 66-гадовы літовец. Ён пераганяў аўтамабіль з Нямеччыны ў Беларусь і перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Шумскас» (на беларускім баку «Лоша»).


Падчас праверкі высветлілася, што транспартны сродак сёлета 4 красавіка скралі ў Нямеччыне.


Аўтамабіль коштам блізу 200 тысячаў еўраў скіравалі на штрафстаянку, а кіроўцу адпусцілі. У дачыненні да яго распачатае дасудовае расследаванне паводле факта набыцця або збыту маёмасці, атрыманай злачынным шляхам. За гэта прадугледжаны штраф, абмежаванне волі, арышт ці пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.