УСУ знішчылі два важныя вайсковыя аб'екты акупантаў
- 27.04.2023, 10:03
- 4,532
Аперацыйная інфармацыя аб сітуацыі на фронце на раніцу 27 красавіка.
Працягваюцца 428-ы дзень поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Асноўныя намаганні супраціўнік засяроджвае на вядзенні наступальных дзеянняў на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. Падраздзяленні сіл абароны Украіны за мінулы дзень адбілі 54 атакі супраціўніка на названых дзялянках фронту. Самыя лютыя баі працягваюцца за Бахмут і Мар'інку. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў ранішняй справаздачы 27 красавіка.
Варожыя ўдары па Украіне
За мінулы дзень супраціўнік нанёс сем ракетных і 39 авіяцыйных удараў, учыніў 61 абстрэл з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях нашых войскаў і крытычнай інфраструктуры населеных пунктаў.
Імавернасць далейшых ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.
Сітуацыя на кірунках
На Валынскім і Палескім кірунках аперацыйнае становішча без істотных змен. Прыкмет фармавання наступальных груповак не выяўлена.
На Северскім і Слабажанскім кірунках супраціўнік абстраляў такія населеныя пункты як Зарэчча, Блешня, Карповічы, Мядзведзеўка, Янжулаўка, Галаганаўка, Лявонаўка, Буда-Вараб'еўская, Грымяч Чарнігаўскай вобласці; Зноб-Трубчэўская, Чарнацкае, Сярэдзіна-Буда, Бачэўск, Сідараўка, Карэнек, Ходзіна, Шпіль і Мікалаеўка Сумскай вобласці, а таксама Гур'еў Казачок, Глыбокае, Алейнікава і Зялёнае ў Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку вораг працягвае фартыфікацыйнае абсталяванне пазіцый на асобных дзялянках. Пад артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы супраціўніка патрапілі населеныя пункты Каменка, Краснае Першае, Навамлынск, Ліман Першы, Кіслоўка, Берастава Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае - Луганскай.
На Ліманскім кірунку супраціўнік наступальных дзеянняў не рабіў. Пад артылерыйскія абстрэлы трапілі Тэрні, Торскае, Дыброва, Белагораўка, Верхнякаменнае і Спорнае Данецкай вобласці.
На Бахмуцкім кірунку вораг працягвае наступальныя дзеянні. Ідуць цяжкія баі за места Бахмут. Супраціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў кірунку паселішчаў Арэхава-Васілаўкі ды Іванаўскага. Ад варожых абстрэлаў пацярпелі Васюкоўка, Залізнянскае, Арэхава-Васілаўка, Навамаркава, Грыгароўка, Бахмут, Часаў Яр, Іванаўскае, Прадцечына, Канстанцінаўка, Дыліеўка, Піўнічная, Піўдзенная і Нью-Ёрк Данецкай вобласці.
На Аўдзееўскім кірунку вораг вёў наступальныя дзеянні ў раёнах Аўдзееўкі, Піўнічнага і Першамайскага Данецкай вобласці, поспеху не меў. Учыніў абстрэлы такіх паселішчаў як Новакалінава, Бердзічы, Ластаўчына, Аўдзееўка, Вадзяное, Першамайскае, Карлаўка і Невельскае Данецкай вобласці.
На Мар'інскім кірунку за мінулыя дзень абаронцы Украіны адбілі атакі супраціўніка ля населенага пункта Мар'інкі. Пад варожыя абстрэлы патрапілі Краснагораўка, Георгіеўка, Мар'інка, Параскавіеўка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці.
На Шахцёрскім кірунку за мінулыя дзень вораг наступальных дзеянняў не праводзіў. Учыніў абстрэлы такіх паселішчаў як Богаяўленка, Новаўкраінка, Шахцёрскае, Прачыстоўка і Вуглядар Данецкай вобласці.
На Запарожскім і Херсонскім кірунках супраціўнік у абароне. У той жа час вораг учыніў абстрэлы больш за 30 паселішчаў. Сярод іх - Урэмеўка, Наваполле Данецкай вобласці; Гуляйполе, Залізнічнае, Малая Токмачка, Новаандрэеўка і Каменскае Запарожскай вобласці; Берыслаў, Казацкае, Токараўка, Антонаўка, Белазёрка, Берагавое Херсонскай вобласці і Херсон.
Поспехі УСУ
Авіяцыя Сіл абароны Украіны за мінулыя дзень нанесла 11 удараў па мясцінах засяроджвання акупантаў. Таксама знішчаны шэсць варожых беспілотных лятальных апаратаў.
Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі пацэлілі ў два сродкі супрацьпаветранай абароны і яшчэ два важныя вайсковыя аб'екты супраціўніка.