На мяжы з Беларуссю затрымалі вядомую расейскую блогерку Алену Бліноўскую
7- 27.04.2023, 10:37
- 15,882
Яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на вялізную суму.
Вядомую блогерку Алену Бліноўскую затрымалі на мяжы з Беларуссю пры спробе пакінуць РФ, паведамляе РБК. У яе офісе і па месцы пражывання праводзяцца ператрусы, Бліноўскую абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.
«Са звестак следства, Бліноўская, выконваючы інфармацыйныя паслугі з дапамогай інтэрнэту, выкарыстоўваючы схему «драбнення» бізнэсу, занізіла атрыманыя даходы і не заплаціла за перыяд 2019—2021 гадоў падатак на дададзеную вартасць і падатак на даходы фізічных асоб на агульную суму звыш 918 млн. рублёў (блізу 12 мільёнаў даляраў). Акрамя таго, у мэтах надання бачнасці правамернага валодання, карыстання і распараджэння атрыманымі грашовымі сродкамі, легалізавала іх шляхам учынення фінансавых аперацый», - распавялі ў СК.
Бліноўская вядомая тым, што праводзіла онлайн-трэнінгі для жанчын «Марафон жаданняў». Некаторыя разглядаюць яе як інфацыганства.