Нейрасетка назвала 10 самых запатрабаваных прафесій будучыні
10- 27.04.2023, 10:58
- 7,718
Адная з іх - біятэхнолаг.
Нейрасетка ChatGPT назвала дзесяць самых перспектыўных прафесій будучыні. Вынікі экспэрыменту былі апублікаваныя ў тэхналагічным выданні NN.
Так, на першым месцы была прафесія інжынера-праграміста штучнага інтэлекту. Гэтая праца прадугледжвае распрацоўку алгарытмаў, сістэм машыннага навучання і ІІ, навучанне і аптымізацыю мадэляў.
Прафесія робататэхніка заняла другую пазіцыю. Робататэхніку трэба будзе распрацоўваць і праектаваць робатаў, інтэграваць іх у вытворчыя працэсы, праводзіць іх дыягностыку і рамонт.
Трэцяе месца замацавалася за прафесіяй спецыяліста ў кібербяспецы. Экспэрту неабходна абараняць кампутарныя сістэмы і сеткі, праводзіць аналіз рызык і ўразлівасцяў, а таксама распрацоўваць меры ўзмацненні бяспекі.
У топ таксама патрапілі наступныя прафесіі: біятэхнолаг, распрацоўшчык віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, блокчэйн-інжынер, інжынер устойлівасці энергетыкі, спецыяліст у геннай тэрапіі і генным рэдагаванні, дата-аналітык, інжынер-праграміст IoT (інтэрнэту рэчаў).