У Новай Кахоўцы падарваўся на міне расейскі прапагандыст
17- 27.04.2023, 11:50
- 21,492
Загубу пацвердзілі каналы акупантаў.
У сераду, 26 красавіка ў часова акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці Украіны падарваўся на міне 61-гадовы прапагандыст Сяргей Твецінскі.
Пра гэта паведаміла "Інфармацыйнае супраціўленне" ў Telegram.
Твяцінскі кіраваў грамадскай прымальняй партыі Справядлівая Расія - За праўду ў акупаванай частцы Херсонскай вобласці.
"Загінулы ўваходзіў у адвакацкую палату Калінінградскай вобласці, аднак, прыпыніў свой адвакацкі статус з 22 ліпеня 2022 года, цалкам прысвяціўшы сябе прапагандзе і партыйнай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні.
Загубу прапагандыста пацвердзілі і каналы акупантаў у Telegram.