13 студзеня 2026, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі акупанта-меламана

15
УСУ ліквідавалі акупанта-меламана

Расейскі жаўнер страціў пільнасць праз музыку.

Украінскія вайскоўцы далі ўрок захопніку, які дазволіў сабе ўжо занадта расслабіцца ва ўмовах баявых дзеянняў, піша New Voice.

Аператар выведвальнага дрону Сіл абароны заўважыў расейскага салдата, які сцішыўся сярод руін будынка.

Седзячы пад разбураным мурам, ён надумаў пацешыць сябе праслухоўваннем улюбёнай музыкі, прытанцоўваючы пад яе рытм, праз яе страціў пільнасць і занадта позна звярнуў увагу на беспілотнік.

Заўважыўшы пагрозу, акупант-меламан пачаў мітусіцца, папраўляючы аўтамат і зашпільваючы рэмень на касцы, аднак выратавацца ад скінутай на яго гранаты ўсё роўна не паспеў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках