13 студзеня 2026, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Віктара Бабарыку нядаўна змясцілі ў ПКТ

5
Праваабаронцы: Віктара Бабарыку нядаўна змясцілі ў ПКТ
Віктар Бабарыка

Зімой доўгі час палітвязень правёў у штрафным ізалятары.

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка быў змешчаны ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Калі дакладна гэта адбылося - невядома. Таксама паведамляецца, што доўгі час зімой Бабарыка правёў у штрафным ізалятары.

Памяшканне камернага тыпу - гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць зняволеных у якасці спагнання за «злосныя парушэнні» устаноўленага парадку калоніі. Там яны маюць права атаварвацца ў турэмнай краме на адну базавую адзінку на месяц, атрымліваць адну бандэроль на працягу шасці месяцаў і мець штодзённы шпацыр працягласцю 30 хвілін і хадзіць на працу.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ўночы з 24 на 25 красавіка - зараз ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні шпіталя Наваполацка. Паводле інфармацыі яго штаба, некалькі месяцаў ад Бабарыкі не паступала пісьмовая карэспандэнцыя, апошнім часам ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках