У Менску кіроўцам для праверкі зроку раздаюць табліцы з дарожнымі знакамі замест літар
10- 27.04.2023, 16:00
- 11,268
Табліца, як і ў традыцыйным варыянце, мае 12 радкоў са знакамі.
На менскіх паліўных станцыях з'явіліся таблічкі для праверкі зроку — з дарожнымі знакамі замест літар. Шаблон зроблены паводле аналогіі з вядомай табліцай Сіўцава. Кіроўцам прапануюць разгледзець яго і назваць сымбалі з адлегласці, каб вызначыць вастрыню зроку, піша «Онлайнер».


Таблічка, як і ў традыцыйным варыянце, мае 12 радкоў са знакамі: самыя дробныя - доле, а буйныя - угары. Толькі замест літар выкарыстоўваюцца дарожныя знакі. Ініцыятыва належыць спецыялістам Цэнтра афтальмалогіі і мікрахірургіі вока “Ладэ”, яны ж расказваюць падрабязна пра эксперымент:
- Аўтааматары традыцыйна знаходзяцца ў зоне рызыкі, бо ад вастрыні зроку часцяком залежыць іхнія паводзіны на дарозе. Табліцу для кіроўцаў з падсвятленнем першапачаткова ўсталявалі на станцыі «А-100» на Баравой, 7. Найбліжэйшымі дні стэнд будзе перамяшчацца паміж паліўнымі станцыямі: 27 красавіка яго можна заспець на Харкаўскай, 81; 28 красавіка - на Казіміраўскай, 39; 29 красавіка — на Даўгінаўскім тракце, 190; 30 красавіка — у Навадворскім сельсавеце, 82.
- Разам з кіроўцамі прайсці экспрэс-тэст могуць і пасажыры. Зрабіць гэта можна ў кожны дзень акцыі ад 8 да 20 гадзіны. У будучыні ініцыятыва павялічыць геаграфію: акрамя Менска і прадмесця, ахопіць і іншыя месты.



