Беларускія крамы сутыкнуліся з дэфіцытам ялавічыны
19- 27.04.2023, 14:21
- 6,978
У краіне не стае свайго мяса.
Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі раздробных сетак Наталля Шаблінская заявіла, што ў Беларусі адчуваецца праблема з ялавічынай. Заяўкі сетак на гэты тып мяса задавальняюцца не заўсёды, а заяўкі для птушынага выконваюць амаль на 90 адсоткаў.
Пры гэтым на 98-99 адсоткаў асартымент мясной гастраноміі і мяса ў беларускіх сетках мясцовай вытворчасці, астатняе прывозяць з Расеі.
Сітуацыю для беларускага гандлю і вытворцаў Шаблінская назвала няпростай праз санкцыі. Да таго ж у 2022 годзе з'явіліся і жорсткія цэнавыя абмежаванні, якія даводзіцца выконваць. У выніку ў мясным сектары знізілася рэнтабельнасць, а магчымасцяў праводзіць акцыі стала менш.
- Мы страчваем у аб'ёмах продажаў, - заўважыла яна.
Таксама Наталля Шаблінская расказала, што беларускія пакупнікі ўсё часцей выбіраюць нарэзкі гатовага мяса або каўбасы.