«Можа, адразу здамося ўкраінцам?»
8- 27.04.2023, 14:46
- 21,016
Бяссілле ФСБ і «другога войска свету» ужо бачныя ўсім.
Праз год пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну сітуацыя ў корані змянілася - зараз у РФ устурбаваліся наконт бяспекі ўласных межаў. Прычым справы ідуць настолькі сур'ёзна, што рэжым ужо надумаў перакласці адказнасць на жыхароў памежжа. Як гаворыцца, выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў.
Падрабязней пра гэта чытайце ў матэрыяле OBOZREVATEL.
Улада распісалася ў бяссіллі
Кіраўнік абароннага камітэта Дзярждумы РФ Андрэй Картапалаў прапанаваў расейцам самім абараняць межы. Можна было б падумаць, што гэта нейкі жарт, але не.
Былы намеснік міністра абароны і ажно генерал-лейтэнант заявіў прапагандыстам, што для аховы расейскіх межаў трэба задзейнічаць мясцовае насельніцтва. Паводле ягоных слоў, гэта звязана з тым, што ў Расеі няма магчымасцей ахоўваць межы па ўсім перыметры, як гэта было ў СССР.

«На жаль, у нас зараз няма такіх магчымасцяў, як у Савецкім Саюзе, калі ўся краіна па перыметры ахоўвалася вайсковымі падраздзяленнямі памежных войскаў СССР. Таму зараз крыху іншыя спосабы аховы межаў. Але задзейнічаць на добраахвотнай аснове мясцовае насельніцтва, на мой погляд, гэта цалкам рэальна і зразумела», - сказаў ён.
У расейскім сегменце Telegram пасля гэтага пачалася сапраўдная вакханалія. Жыхары прымежных абласцей РФ, асабліва Бранскай, Курскай і Белгарадскай, зло каментавалі словы кіраўніка абароннага камітэта.
«Гэта што ўвогуле адбываецца? Можа, адразу здамося ўкраінцам?!», «Атрымліваецца, ратуйся, хто як можа?», «Дзе нашае войска?!», «Ну ясная рэч, у прыярытэце бункер Пуціна!» - пішуць шакаваныя расейцы.


Прычым большасць сыходзіцца ў меркаванні, што, калі нават мяжу павінны ахоўваць жыхары памежных рэгіёнаў, навошта ўвогуле патрэбна гэтая дзяржава.

Ганьба ФСБ і УС РФ
У Расеі таксама звярнулі ўвагу, што кіраўнік камітэта Дзярждумы РФ у абароне фактычна паставіў пад сумнеў эфектыўнасць працы памежнай службы ФСБ і яе здольнасць даваць рады з ускладзенымі на яе абавязкамі. І сталі шукаць іншыя прычыны для такой заявы.
«Або Картапалаў атакуе ФСБ з ведама міністэрства абароны і гэта адлюстраванне канфлікту паміж ведамствамі, альбо ён проста падстаўляе сваё былое кіраўніцтва, альбо не вельмі разумее наступствы сваіх слоў», – кажуць у РФ.
Расеійскі аналітык і блогер Анатоль Несміян і зусім засумняваўся ў псіхічным здароўі ўладаў і задаўся пытаннем: а што ж з войскам?
«Проста цікава: а дзе ўвогуле другое войска свету? Куды яно падзелася? Дзе ўсе тыя ці то 70, ці то 80 адсоткаў найноўшага і «аналогов нет» узбраення ўжо на баявым дзяжурстве, калі стаіць пытанне аб раздачы аўтаматаў насельніцтву памежных рэгіёнаў з прапановай: аўтамат мы вам выдалі, далей круціцеся як хочаце? І як увогуле ідэя падахвоціць цывільнае насельніцтва да аховы мяжы будзе выглядаць? Насельніцтва за свой кошт будзе забяспечваць сябе тэхнікай, электронікай, сістэмамі сачэння? А калі вораг седзячы на беспілотніку, то вы яму і сістэмы СПА перадасце? А водныя перашкоды - да іх дадаюцца вайсковыя рачныя флатыліі. Іх таксама раздаваць? Цывільнаму насельніцтву? Хлопцы, вы ўвогуле здаровыя ці не?» – напісаў Несміян.

Не моцна натхніўся прапановай генерала і былы «міністр абароны ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін). Раней ён ужо з'едліва выказваўся аб няздольнасці краіны-агрэсаркі абараніць уласную мяжу і нават казаў аб тым, што мог бы стварыць нейкую ПВК для яе аховы. Аднак цяпер палкоўнік ФСБ у адстаўцы сам шакаваны прапановай Картапалава «кінуць» на гэтую справу жыхароў памежжа.
«На якой падставе цывільныя добраахвотнікі будуць ахоўваць мяжу, на падставе якіх законаў? Добраахвотнікі знойдуцца, а вось хто будзе адказваць за іх дзеянні і як яны будуць адказваць за свае дзеянні? - піша Стралкоў.

Тым часам у РФ сур'ёзна думаюць, што Узброеныя сілы Украіны спяць і бачаць, як захапіць расейскае памежжа. Будаўніцтва абарончых загарод у Бранскай, Курскай і Белгарадскай абласцях ідзе на ўсе застаўкі.