Якое будзе надвор'е да канца тыдня
- 27.04.2023, 15:24
- 3,104
Прагноз для Беларусі на 28-30 красавіка.
28 красавіка надвор'е будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца зменлівая хмарнасць, піша pogoda.by. Уначы пераважна без ападкаў, удзень месцам у краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, збольшага дождж. Вецер паўночна-заходні, заходні сярэдні, удзень месцамі парыўны.
Тэмпература паветра мінімальная ўночы -3..+3°С, на ўсходзе краіны да +5°С; максімальная ўдзень складзе +9..+15°С. Атмасфэрны ціск уначы будзе слаба расці, удзень істотна не зменіцца.
29 красавіка паўплывае абсяг павышанага атмасфэрнага ціску, сфармаваны ў прахалоднай паветранай масе. Чакаецца зменлівая хмарнасць, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцам у Берасцейскай вобласці чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных мясцінах будзе згушчацца слабы туман. Вецер зменлівых кірункаў слабы да сярэдняга. Мінімальная тэмпература паветра ўночы складзе -2..+5°С, максімальная тэмпература ўдзень будзе знаходзіцца ў межах +10..+16°С.
30 красавіка адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перасоўваецца з тэрыторыі Польшчы. Хмарна з прасвятленнем. Уначы месцам краіне, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных мясцінах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні сярэдні. Мінімальная тэмпература паветра ўночы будзе +1..+6°С, у паўднёва-заходніх абшарах Беларусі да +9°С; максімальная ўдзень складзе ад +10°С на паўночным захадзе да +18°С на паўднёвым усходзе краіны.